Сялец (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Сялец)

Сялецвозера ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, за 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 1 км на ўсход ад пасёлка Жалы. Адносіцца да басейна ракі Арэса.

Сялец
Каардынаты: 52°40′46,50″ пн. ш. 28°19′14,30″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 135,7 м
Даўжыня 0,45 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,12 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,2 км
Сялец (Беларусь)
Сялец
Сялец
Сялец (Мінская вобласць)
Сялец
Сялец

Плошча паверхні 0,12 км², даўжыня 0,45 км, шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком. На поўначы і паўднёвым захадзе злучана з каналам Восьмы "Г" і праз яго з размешчанымі навокал вялікімі сістэмамі меліярацыйных каналаў. Зарастае істотна.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч, шчупак і іншыя віды рыб.

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Минская область. Любанский район: карта. Любань: план / Ред. С.Н. Саратова. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз.