Сяляўскае

(Пасля перасылкі з Возера Сяляўскае)

Сяля́ўскае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрыса, за 10 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны.

Сяляўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,1[1] м
Даўжыня 2,32 км
Шырыня 0,71 км
Плошча 1,11 км²
Аб’ём 0,004 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,4 км
Найбольшая глыбіня 6,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,2 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сяляўскае (Беларусь)
Сяляўскае
Сяляўскае
Сяляўскае (Віцебская вобласць)
Сяляўскае
Сяляўскае
Map

Плошча паверхні возера 1,11 км². Даўжыня 2,32 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 3,6 м, даўжыня берагавой линии — 7,4 кам. Плошча вадазбору 4,4 км². Абъём вады ў возеры 3,99 млн м³.
Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 2—4 м на ўсходзе да 18 м на паўночным ўсходзе, сугліністыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёва-ўсходняй частцы возера некалькі заліваў. Берагі нізкія, вышынёй да 0,3—0,5 м, пясчаныя і тарфяністыя. На паўночным усходзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні возера забалочаная пойма шырынёй да 350 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Найбольшыя глыбіні каля ўсходняга берага возера. Дно выслана сапрапелем, гліністым ілам, каля берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай у возера Убежа. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,3 м, шырыня палосы расліннасці 10—200 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, мянтуз, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера аграгарадок Сяляўшчына і Дом рыбака[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.] (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць