Сямёненкі

(Пасля перасылкі з Возера Сямёненкі)

Сямёненкі — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дрыса, за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Трыполле.

Сямёненкі
Морфаметрыя
Даўжыня 1,38 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,25 км²
Аб’ём 0,00039 км³
Даўжыня берагавой лініі каля 4 км
Найбольшая глыбіня 2,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,105 ‰
Празрыстасць 0,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 7,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сямёненкі (Беларусь)
Сямёненкі
Сямёненкі
Сямёненкі (Віцебская вобласць)
Сямёненкі
Сямёненкі
Map

Плошча паверхні 0,25 км², даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 320 метраў, найбольшая глыбіня 2,2 м, даўжыня берагавой лініі каля 4 км. Найбольшая глыбіня возера 2,2 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады 0,39 млн м³, колернасць да 260 °. Плошча вадазбору 7,2 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, вяцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на поўдні і поўначы вышынёй да 1 м, спадзістыя, на захадзе і ўсходзе 6—8 метраў, стромкія, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. У паўночнай паўднёвай частках возера берагавая лінія ўтварае вузкія залівы. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае ўздоўж берагоў надводнай расліннасцю на шырыню да 15 м. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5 м. У возера ўпадаюць два ручаі, выцякае ручай у возера Межна.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, акунь, лешч, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць