Сяргееўскае (возера, Пухавіцкі раён)
возера, Пухавіцкі раён
(Пасля перасылкі з Возера Сяргееўскае, Пухавіцкі раён)
Сярге́еўскае, Сяргеевіцкае, Муха — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пціч, за 25 км у напрамку на захад ад горада Мар’іна Горка, каля вёскі Сяргеевічы.
Сяргееўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 166,2 м |
Даўжыня | 2,2 км |
Шырыня | 1,6 км |
Плошча | 2,75 км² |
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Упадаюць | каналы, ручаі, рака Нясвеча |
Выцякаюць | канал |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
АгульнаеПравіць
Плошча паверхні 2,75 км². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Найбольшая глыбіня 7,5 м.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно возера выслана сапрапелем. У возера ўпадаюць рака Нясвеча[1], ручаі і меліярацыйныя каналы. Сцёк праз канал у раку Пціч.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[2].
Каля возера на ўскраіне вёскі Сяргеевічы размешчана паляўніча-рыбалоўная база Шацкай паляўнічай гаспадаркі[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-92 Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 354. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.
СпасылкіПравіць
- Возера Сяргееўскае Архівавана 26 верасня 2013.
- Ліст карты N-35-92 Архівавана 1 мая 2013.