Сярэдняе Мохавае

(Пасля перасылкі з Возера Сярэдняе Мохавае)

Сярэдняе Мохавае, Сярэдняе — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нішча, за 20 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 5 км на паўночны захад ад вёскі Юхавічы, прыкладна за 1 км на захад ад балота Вялікі Мох.

Сярэдняе Мохавае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,62 км
Шырыня 0,33 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,48 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сярэдняе Мохавае (Беларусь)
Сярэдняе Мохавае
Сярэдняе Мохавае
Сярэдняе Мохавае (Віцебская вобласць)
Сярэдняе Мохавае
Сярэдняе Мохавае
Map

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 1,48 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай, у паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Хонка.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 68. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-142. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)

Спасылкі правіць