Сярэднік (возера, Браслаўскі раён)
Сярэ́днік — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка, каля вёскі Замошша.
Сярэднік | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,13 км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,17 км² |
Аб’ём | 0,00059 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,61 км |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,19 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,17 км², даўжыня 1,13 км, найбольшая шырыня 0,24 км, даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Найбольшая глыбіня возера каля 5 м, сярэдняя — 3,5 м. Аб’ём вады 0,59 млн м³. Плошча вадазбору 9,19 км².
Катлавіна Сярэдніка лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 5—8 м, спадзістыя ў верхняй частцы і стромкія ў ніжняй. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўднёва-усходняй частцы берагі нізкія. Глыбіні да 2 м займаюць каля 18 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, да 2—3 м выслана апясчаненым ілам, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае каля 30 % плошчы. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,5 м на адлегласці 2—10 м ад берага возера. У паўночнай частцы з Сярэдніка выцякае ручай у возера Шылава, у паўднёва-заходняй частцы ўпадае ручай з возера Паддворнае.
Літаратура правіць
- Уласаў Б. П. Сярэднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)