Сясіта

(Пасля перасылкі з Возера Сясіта)

Сясі́та[1]возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера). Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок.

Сясіта
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,3 м
Даўжыня 4,6 км
Шырыня 1,3 км
Плошча 3,45 км²
Аб’ём 0,0159 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,84 км
Найбольшая глыбіня 10,6 м
Сярэдняя глыбіня 4,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,14—0,165 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 370 км²
Упадаюць Ловаць, Зайкаўскі канал
Выцякаюць Ловаць
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Сясіта (Беларусь)
Сясіта
Сясіта
Сясіта (Віцебская вобласць)
Сясіта
Сясіта
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Ідэнтыфікатары
ДВР 01040200311102000022838

Плошча паверхні возера 3,45 км², даўжыня 4,6 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 12,84 км. Найбольшая глыбіня Сясіта дасягае 10,6 метраў, сярэдняя 4,6 м. Плошча вадазбору 370 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 10 метраў з дзвюма тэрасамі. Берагі нізкія. Берагавая лінія (12,8 км) звілістая, утварае залівы і мысы.
Пойма шырынёй ад 10—20 да 200 метраў, забалочаная. Дно возера да глыбіні 2 метраў пясчанае, глыбей — глеістае. Возера эўтрофнае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 30 метраў да глыбіні 1,2 м. Залівы зарастаюць гарлачыкамі, рдзестамі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2 м.
Дно складанай формы з вялікай колькасцю водмелей і ўпадзін. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай каля 1 га.
Возера праточнае. Праз Сясіта працякае рака Ловаць і злучае яго з возерам Чарняста, з усходу ўпадае Зайкаўскі канал.

У возеры водзяцца шчупак, карась, акунь, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Астапкавічы і Зайкава.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сясі́та // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сясі́та // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 364. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Сясі́та // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 68. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 15. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 11. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)

Спасылкі правіць