Тартак (возера)
Тарта́к, Лучыла — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Царкавішча.
Тартак | |
---|---|
Каардынаты: 55°00′45,35″ пн. ш. 28°25′38,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 147,4[1] м |
Даўжыня | 1,76 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,54 км² |
Аб'ём | 0,00254 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,4 км |
Найбольшая глыбіня | 11,4 м |
Плошча вадазбору | 116 км² |
Упадаюць | рака Ушача |
Выцякаюць | рака Ушача |
Плошча паверхні 0,54 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 11,4 м. Аб′ём вады 2,5 млн. м³. Плошча вадазбору 116 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м (на паўднёвым усходзе 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком, забалочаныя. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе пойма шырынёй 100—150 м, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. На поўначы востраў плошчай 0,1 га. Уздоўж берагоў да глыбіні 1,7 м вузкая паласа надводнай расліннасці, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 3 м. Ракой Ушача злучана з азёрамі Мурагі (на паўднёвым захадзе) і Царкавішча (на паўночным усходзе).
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 444. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)