Трошча (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Трошча)

Трошча — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Белае і Гара.

Трошча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,7 м
Даўжыня 1,33 км
Шырыня 0,49 км
Плошча 0,51 км²
Аб’ём 0,0063 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,24 км
Найбольшая глыбіня 38,2 м
Сярэдняя глыбіня 12,4 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,195 ‰
Празрыстасць 4,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Трошча (Беларусь)
Трошча
Трошча
Трошча (Віцебская вобласць)
Трошча
Трошча
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 0,51 км². Найбольшая глыбіня 38,2 м, сярэдняя 12,4 м. Даўжыня возера 1,33 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,24 км. Аб’ём вады 6,3 млн м³. Плошча вадазбору 2,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 6 м на поўначы і поўдні да 20 м на паўднёвым захадзе. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на невялікім участку на поўдні возера — сплавінныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 10—15 метраў. На поўдні і поўначы пашыраецца да 70 метраў. У гэтых жа частках возера ў прыбярэжнай частцы фарміруюцца сапрапелі. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю і нізкай колернасцю, добрай насычанасцю кіслародам.
Возера Трошча мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. У возера ўпадаюць ручаі. Шырыня паласы надводнай расліннасці ад 5—10 да 50 метраў, падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 6 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць