Трыхоніс

(Пасля перасылкі з Возера Трыхоніс)

Трыхоніс, або Трыханіда — найбуйнейшае возера Грэцыі. Знаходзіцца ў Этоліі і Акарнаніі. Плошча паверхні 98,6 квадратных кіламетраў, максімальная даўжыня 19 км, максімальная глыбіня 58 м. Па берагах возера размешчаны лясы з таполяў і алеандраў. У возеры назіраецца вялікая біялагічная разнастайнасць: больш за 200 відаў птушак, 50 з якіх лічацца рэдкімі. У возеры рэдкая рыба — Νανογωβιός, якая водзіцца толькі тут. Гэта дробная рыба, якая мае даўжыню каля пяці сантыметраў, і жыве паблізу пляжу. Вакол возера маюцца невялікія паселішчы. Адным з іх з'яўляецца вёска Піргас, вядомая сваімі курортамі і апельсінамі.

Трыхоніс
Τριχωνίδα
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 15 м
Даўжыня 19 км
Шырыня 8 км
Плошча 98,6 км²
Аб’ём 2 868 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 58 м
Размяшчэнне
Краіна
Трыхоніс (Грэцыя)
Трыхоніс
Трыхоніс
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галерэя правіць