Турнетрэск

(Пасля перасылкі з Возера Турнетрэск)

Турнетрэск (шведск.: Torneträsk, с.-саамск. Duortnosjávri, фінск.: Torniojärvi) — возера ў паўночнай шведскай правінцыі Лапланд. Плошча 332 км², Турнетрэск з’яўляецца 7-м паводле велічыні і 2-м паводле глыбіні возера Швецыі, а таксама найбуйнейшым горным возерам Скандынавіі.

Турнетрэск
шведск.: Torneträsk
пн.-саамск.: Duortnosjávri
фінск.: Torniojärvi
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 341 м
Даўжыня 70 км
Шырыня 11 км
Плошча 332 км²
Аб’ём 17,1 км³
Найбольшая глыбіня 168 м
Басейн
Плошча вадазбору 3346 км²
Выцякаюць Турнеэльвен
Размяшчэнне
Краіна  Швецыя
Турнетрэск (Швецыя)
Турнетрэск
Турнетрэск
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створанае рэшткамі ледавіка, возера звычайна пакрытае лёдам са снежня да сярэдзіны чэрвеня. Берагі возера месцамі забалочаныя. Летам сонца не заходзіць тут роўна месяц — з 13 чэрвеня да 13 ліпеня. Найбуйнейшым прытокам з’яўляецца Abiskojåhka, найбуйнейшай выцякаючай ракой — Турнеэльвен.