Турыцкае

(Пасля перасылкі з Возера Турыцкае)

Ту́рыцкае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ула, на мяжы з Чашніцкім раёнам, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад Чашнікаў.

Турыцкае
Каардынаты: 54°47′51,96″ пн. ш. 29°01′37,44″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 191 м
Даўжыня 3,51 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,64 км²
Аб'ём 0,00089 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,16 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Сярэдняя глыбіня 1,4 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,21 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Плошча вадазбору 9,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока ў раку Ула
Турыцкае (Беларусь)
Турыцкае
Турыцкае
Турыцкае (Віцебская вобласць)
Турыцкае
Турыцкае

Плошча паверхні возера 0,64 км². Даўжыня 3,51 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня берагавой лініі 6,16 км. Аб′ём вады 0,89 млн м³. Плошча вадазбору 9,5 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі нізкія, на поўдні возера пясчаныя, астатнія — сплавінныя. Шырыня сплавіны дасягае 30 метраў. Вакол возера пойма шырынёй 5—100 м. Дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. На паўднёвым захадзе ў возера ўпадае ручай, на поўначы выцякае пратока ў раку Ула.
Возера зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца ўздоўж берагоў перарывістай палосай шырынёй да 10 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, гусцяра, плотка, карп, лінь і іншыя віды рыб. Каля возера вёскі Каміншчына (Лепельскі раён) і Зазерыца (Чашніцкі раён).

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 61. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп. тираж 3 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць