Тутча

(Пасля перасылкі з Возера Тутча)

Ту́тча[1] — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 25 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 4 км на ўсход ад возера Лісна.

Тутча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131 м
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 0,75 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,7 км
Найбольшая глыбіня 2,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,16 км²
Упадаюць рака Нячэрская
Выцякаюць рака Нячэрская
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Тутча (Беларусь)
Тутча
Тутча
Тутча (Віцебская вобласць)
Тутча
Тутча
Map

Плошча паверхні возера складае 0,75 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м. Плошча вадазбору 8,16 км². Размешчана сярод часткова забалочанага лесу. Праз возера цячэ рака Нячэрская.

У возеры водзяцца шчупак, карась і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць