Тушча

(Пасля перасылкі з Возера Тушча)

Ту́шчавозера ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 32 км у напрамку на поўнач ад горада Смаргонь, каля вёскі Лявонавічы.

Тушча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 146,7[1] м
Даўжыня 0,85 км
Шырыня 0,66 км
Плошча 0,34 км²
Аб’ём 0,00049 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км
Найбольшая глыбіня 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,1 км²
Выцякаюць рака Тушчанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Тушча (Беларусь)
Тушча
Тушча
Тушча (Гродзенская вобласць)
Тушча
Тушча
Map

Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 0,49 млн м³. Плошча вадазбору 6,1 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 да 12—14 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Берагі пераважна сплавінныя, у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках нізкія і пясчаныя. На паўночным усходзе берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Дно возера выслана сапрапелем, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вузкая паласа пясчаных адкладаў да глыбіні 0,5—1 м. Возера зарастае слаба да глыбіні 1,1 м.

З возера выцякае рака Тушчанка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-41. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць