Тэкліц

(Пасля перасылкі з Возера Тэкліц)

Тэ́кліцвозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Сергуч (выцякае з возера), за 13 км на паўночны захад ад горада Лепель, каля вёскі Звязда.

Тэкліц
Каардынаты: 54°55′44,46″ пн. ш. 28°30′19,96″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 166,5[1] м
Даўжыня 1,99 км
Шырыня 1,29 км
Плошча 2,02 км²
Аб'ём 0,00414 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,5 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,23 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Плошча вадазбору 32,9 км²
Упадаюць 2 ручаі
Выцякаюць рака Сергуч
Тэкліц (Беларусь)
Тэкліц
Тэкліц
Тэкліц (Віцебская вобласць)
Тэкліц
Тэкліц

Плошча паверхні 2,02 км². Даўжыня 1,99 км, найбольшая шырыня 1,29 км. Даўжыня берагавой лініі 5,5 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя — 2 м. Аб'ём вады 4,14 млн. м³. Плошча вадазбору 32,9 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 12 м, параслі лесам, участкамі разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком, на поўдні сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5 м пясчанае. Возера эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Моцна зарастае. Шырыня палосы расліннасці дасягае 170 м. Возера праточнае. Упадаюць 2 ручаі, у тым ліку з возера Луконец. На поўдні з возера выцякае рака Сергуч.

У возеры водзяцца карась, шчупак, лінь, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 107. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць