Усомля (возера)

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Усомля)

Усомлявозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 14 км на паўднёвы захад ад Полацка каля вёскі Усомля.

Усомля
Каардынаты: 55°21′09,27″ пн. ш. 28°41′19,96″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 131 м
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 1,7 км
Плошча 2,03 км²
Аб'ём 0,0039 км³
Даўжыня берагавой лініі 7 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Салёнасць да 0,13 ‰
Празрыстасць 0,3 м
Плошча вадазбору 8,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Усомля (Беларусь)
Усомля
Усомля
Усомля (Віцебская вобласць)
Усомля
Усомля

Плошча паверхні возера 2,03 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 1,7 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,9 м. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб′ём вады 3,9 млн. м³. Плошча вадазбору 8,6 км².

Катлавіна возера Усомля тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м (на паўночным захадзе да 5 м). Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, на ўсходзе і поўдні возера сплавінныя (шырыня сплавіны да 150 метраў). На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе берагі возера абразійныя і стромкія. Дно да глыбіні 1,3—2 м пясчанае, месцамі ілістае, на большых глыбінях выслана сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,003 км². Зарастае да глыбіні 1,4 м. прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—170 м ад берага.

Возера эўтрофнае. На захадзе ўпадае пратока з возера Красна, на ўсходзе выцякае ручай у возера Канашы.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, карась, краснапёрка, плотка, акунь, карп і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 267—268. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць