Утві́навозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на ўсход ад вёскі Новае Сяло, у басейне ракі Альзініца.

Утвіна
Каардынаты: 55°11′47″ пн. ш. 28°30′46″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 139,8 м
Даўжыня 0,66 км
Шырыня 0,37 км
Плошча 0,131 км²
Аб'ём 0,00037 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,96 км
Найбольшая глыбіня 3,0 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Плошча вадазбору 104 км²
Утвіна (Беларусь)
Утвіна
Утвіна
Утвіна (Віцебская вобласць)
Утвіна
Утвіна

Плошча паверхні 0,131 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Найбольшая глыбіня 3,0 м, сярэдняя — 2,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,96 км. Аб’ём вады ў возеры 0,37 млн м³. Плошча вадазбору 104 км².

Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія ўтварае 3 залівы. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя і пясчана-гліністыя, месцамі забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 10 да 250 м, пад хмызняком або лугам. Возера істотна зарастае. На поўдні ўпадае ручай з возера Пліна, на паўночным усходзе выцякае ручай у раку Альзініца.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз.

СпасылкіПравіць