Халасенскае

(Пасля перасылкі з Возера Халасенскае)

Халасе́нскае, Халасцінскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 2 км на ўсход ад вёскі Сяргеевічы.

Халасенскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 159,9[1] м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,26 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,25 км
Басейн
Плошча вадазбору 13,5 км²
Упадаюць ручаі, каналы
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Халасенскае (Беларусь)
Халасенскае
Халасенскае
Халасенскае (Віцебская вобласць)
Халасенскае
Халасенскае
Map

Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 13,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, месцамі дасягаюць вышыні 2 м. Берагі нізкія, ва ўсходняй частцы возера забалочаныя. На возеры востраў плошчай 0,3 га.
У Халасенскае возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы, выцякае ручай у раку Галбіца (Заражанка).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 528. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 20011. — 3 000 экз. (руск.)