Хоцемля (возера)
Хо́цемля, Чорнае — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, прыкладна за 9 км у напрамку на поўнач ад горада Рэчыца, каля вёсак Чорнае і Хацецкае.
Хоцемля | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 117 м[1] |
Даўжыня | 4,55 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,4 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 9,3 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 4,55 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 9,3 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу, на пойме Дняпра, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на ўсходзе спадзістыя, вышынёй да 2 м астатнія схілы стромкія, вышынёй да 17 м. Заходнія берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны, усходнія нізкія. Берагі пясчаныя, месцамі на ўсходзе забалочаныя. У паўднёвай частцы пратокай злучаецца з возерам Капалка, на ўсходзе з возерам Вадземлі.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, язь і іншыя віды рыб.
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 258. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 17. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.