Хоцінскае

(Пасля перасылкі з Возера Хоцінскае)

Хо́цінскае возера — бяссцёкавае возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Хоціна.

Хоцінскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,1 м
Даўжыня 0,96 км
Шырыня 0,41 км
Плошча 0,22 км²
Аб’ём 0,00053 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,4 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,12 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,7 км²
Упадаюць каналы
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Хоцінскае возера (Беларусь)
Хоцінскае возера
Хоцінскае возера
Хоцінскае возера (Віцебская вобласць)
Хоцінскае возера
Хоцінскае возера
Map

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя 2,4 м. Аб’ём вады 0,53 млн м³. Плошча вадазбору 0,7 км².
Катлавіна Хоцінскага возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, стромкія, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера сплавінныя, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні і ўсходзе забалочаная і парослая хмызняком пойма шырынёй да 350 м. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць 2 каналы. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 2 м. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці ад 30 да 85 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, карп і іншыя рыбы.

Літаратура правіць

  • Мыслівец І. А. Хоцінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 42, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць