Церабаўля

(Пасля перасылкі з Возера Церабаўля)

Цераба́ўля — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 22 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1,7 км на поўдзень ад вёскі Кісялі, прыкладна за 1,2 км на паўночны захад ад аграгарадка Селішча.

Церабаўля
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 158,3[1] м
Даўжыня 0,75 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,17 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,98 км
Басейн
Плошча вадазбору 2,5 км²
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Церабаўля (Беларусь)
Церабаўля
Церабаўля
Церабаўля (Віцебская вобласць)
Церабаўля
Церабаўля
Map

Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,98 км. Плошча вадазбору 2,5 км².
Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—4 м. Возера акружана забалочанай поймай. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя, на паўночным захадзе забалочаныя. Ручаём злучаецца з возерам Верына.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 272. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 236. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

СпасылкіПравіць