Цёста

(Пасля перасылкі з Возера Цёста)

Цёста — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка.

Цёста
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150,8 м
Даўжыня 6,25 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 5,35 км²
Аб’ём 0,0218 км³
Даўжыня берагавой лініі 21,4 км
Найбольшая глыбіня 11,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,145—0,25 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 426 км²
Упадаюць рэкі Аўсянка і Марысінка, ручаі
Выцякаюць рака Аўсянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Цёста (Беларусь)
Цёста
Цёста
Цёста (Віцебская вобласць)
Цёста
Цёста
Map

Апісанне правіць

Плошча воднай паверхні возера 5,35 км², даўжыня 6,25 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня 11,7 м. Плошча вадазбору 426 км².

Азёрная катлавіна складанага тыпу, звязана між іншым з выворваючай дзейнасцю старажытнага ледавіка, падзяляецца на 3 плёсы, паводле формы нагадвае перавернутую літару «Г». Паўночны плёс мелкаводны, сярэдні мае найбольшыя глыбіні, паўднёвы — глыбіні да 8 метраў. Схілы катлавіны спадзістыя, на ўсходзе і поўдні забалочаныя. Заходнія, паўночна-заходнія і паўднёва-ўсходнія схілы стромкія вышынёй да 8 м. Берагавая лінія звілістая і ўтварае шмат заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы возера забалочаныя. Ва ўсходнім заліве берагі сплавінныя.

Літаральная зона спадзістая і шырокая, уздоўж заходняга і ўсходняга берагоў вузкая і стромкая. На возеры 11 астравоў агульнай плошчай 0,09 км² (найбольшы з іх мае назву Гарадзішча). Ланцуг з астравоў выцягнуты па даўжыні катлавіны, яны маюць характэрную форму друмлінаў з асіметрычнымі схіламі, што адпавядае напрамку руху ледавіка.

Дно возера да глыбіні 2—2,5 м пясчанае і пясчана-гліністае, глыбей выслана сапрапелем. Вада на найбольшых глыбінях каля дна мае тэмпературу да 10 °C. Салёнасць вады вагаецца ад 145—160 мг/л летам да 240 мг/л у зімовы час.

Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 1—1,5 м і займае паласу 10—30 м. Растуць хвошч, трыснёг, чарот, асокі. Ахоўны від вадзяны арэх плывучы ўтварае зараснікі ў паўднёвай частцы катлавіны.

Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Аўсянка (злучае Цёста з азёрамі Мядзесна і Ведрынскае), упадае рака Марысіна і 6 ручаёў.

Тут водзяцца лешч, судак, шчупак, лінь, язь, плотка, акунь, мянтуз, джгіры і іншыя віды рыб.

Каля возера размешчаны вёскі Селязні і Сяло.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць