Чабаркуль (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Чабаркуль)

Чабаркуль (руск.: Чебарку́ль) — возера ў Чабаркульскім раёне Чалябінскай вобласці Расіі.

Чабаркуль
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 320 м
Даўжыня
  • 6 км
Шырыня 4 км
Плошча
  • 19,8 км²
Аб’ём 0,154 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 12 м
Басейн
Плошча вадазбору 169 км²
Размяшчэнне
Краіна
Чабаркуль (возера) (Расія)
Чабаркуль (возера)
Чабаркуль (возера)
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 14010500111111200001972
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчана на ўсходнім схіле Паўднёвага Урала на вышыні 319,9 метраў. Плошча паверхні возера складае 19,8 км², плошча яго вадазборнага басейна — 169 км². Ваганні ўзроўню не перавышаюць 1,25 метра, найбольш высокія ўзроўні ў чэрвені, замярзае ў першай палове лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка ці пачатку траўня. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Мінералізацыя вады — 0,3679 грам на літр.

Назва возера і аднайменнага горада паходзяць з цюркскай мовы і азначаюць — «Прыгожае, стракатае возера».

На возеры вялікая колькасць лясістых астравоў. Ёсць некалькі паўвостраваў — Круцік, Мар’ін, Сасновы, Семярык, Букаеўка і некалькі астравоў — Галец, Караблік, Капейка, Два Браты (два вострава), Ліпавы. На берагах возера размяшчаюцца базы адпачынку і санаторыі. На ўсходнім беразе размяшчаецца аднайменны горад Чабаркуль.

Зноскі правіць

  1. Geographic Names Server — 2018.