Чапала

(Пасля перасылкі з Возера Чапала)

Чапала — найбуйнейшае ў Мексіцы прэснаводнае возера.

Чапала
ісп.: Lago de Chapala
Lake chapala2.jpg
Від з космасу
Каардынаты: 20°20′00″ пн. ш. 103°00′00″ з. д.HGЯO
Краіна Flag of Mexico.svg Мексіка
Рэгіён Халіска
Даўжыня 80 км
Шырыня 18 км
Плошча 1100 км²
Аб'ём 8,1 км³
Найбольшая глыбіня 10,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Упадаюць рака Лерма
Выцякаюць Рыа-Грандэ-дэ-Сант'яга
Чапала (Мексіка)
Чапала
Чапала
Няма старонкі Шаблон:На карце/Мексіка Халіска
Лагатып Вікісховішча Чапала на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы ўсход ад г.Гвадалахара, размешчана на мяжы штатаў Халіска і Мічаакан, на вышыні 1524 м над узроўнем мора. Прыкладныя памеры: 80 км з захаду на ўсход і 18 км з поўначы на поўдзень, плошча каля 1100 км². Сярэдняя глыбіня 4,5 м, максімальная — 10,5 м.

АпісаннеПравіць

У возера ўпадаюць рэкі Лерма, Рыа-Дуэра, Рыа-Сула і Рыа-Гуарача. З возера выцякае рака Рыа-Грандэ-дэ-Сант'яга, якая ўпадае на паўночным захадзе ў Ціхі акіян. На возеры два невялікіх вострава.

З-за празмернай эксплуатацыі водных рэсурсаў возера і навакольных тэрыторый існуе пагроза ўзроўню вады і якасці вады ў Чапала. З-за падзення ўзроўню вады ў возеры ўтварыліся цэлыя астравы з багавіння.

Возера з'яўляецца месцам пражывання некалькіх відаў пералётных птушак, такіх як ружовы пелікан, а таксама тысяч мясцовых раслін і жывёл.

 
Бераг возера