Чорнае (возера, Бешанковіцкі раён)

Чо́рнаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за 10 км на захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.

Чорнае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,75 км
Шырыня 0,18 км
Плошча 0,11 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,65 км
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чорнае (Беларусь)
Чорнае
Чорнае
Чорнае (Віцебская вобласць)
Чорнае
Чорнае
Map

Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, спадзістыя. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
На поўдні ў Чорнае ўпадае ручай з возера Свячанскага, на поўначы выцякае ручай у возера Слабадское.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)