Чорнае (возера, Бялыніцкі раён)

Чо́рнаевозера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці ў басейне ракі Аслік, за 15 км на паўднёвы захад ад горада Бялынічы, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Гордава.

Чорнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 183,8[1] м
Даўжыня 1,17 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,57 км²
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Басейн
Плошча вадазбору 14,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Чорнае (Беларусь)
Чорнае
Чорнае
Чорнае (Магілёўская вобласць)
Чорнае
Чорнае
Map

Плошча паверхні возера 0,57 км². Даўжыня 1,17 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Плошча вадазбору 14,2 км². Возера размешчана ў забалочанай мясцовасці ў лесе.

Катлавіна Чорнага возера акруглай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая.

Возера бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 18. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)

Спасылкі правіць