Чорнае (возера, Докшыцкі раён)

(Пасля перасылкі з Возера Чорнае, Докшыцкі раён)

Чо́рнае возера — возера ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Патачанка (прыток ракі Сэрвач), за 26 км на захад ад горада Докшыцы, за 1 км на поўдзень ад вёскі Замошша

Чорнае возера
Каардынаты: 54°53′28,4″ пн. ш. 27°20′48,69″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,66 км
Шырыня 0,64 км
Плошча 0,28 км²
Аб'ём 0,00038 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,04 км
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Плошча вадазбору 5,9 км²
Выцякаюць канал
Чорнае возера (Беларусь)
Чорнае возера
Чорнае возера
Чорнае возера (Віцебская вобласць)
Чорнае возера
Чорнае возера

Плошча паверхні возера 0,28 км². Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб’ём вады 0,38 млн м³. Плошча вадазбору 5,9 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. Меліярацыйным каналам і праз раку Патачанка злучана з возерам Станіслаўскае.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 275. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года.(руск.) 

СпасылкіПравіць