Чырвонае (возера, Ганцавіцкі раён)

Чырво́наевозера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 11 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 0,2 км на паўночны захад ад аграгарадка Люсіна. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Чырвонае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 155,2 м
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,094 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,2 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Чырвонае (Беларусь)
Чырвонае
Чырвонае
Чырвонае (Брэсцкая вобласць)
Чырвонае
Чырвонае
Map

Плошча паверхні 0,094 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Возера бяссцёкавае. Берагі нізкія, параслі лесам і хмызняком, часткова забалочаныя. Дно пясчанае, выслана глеем і сапрапелем. Зарастае ўмерана.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, акунь і іншыя віды рыб.

За 0,5 км на ўсход знаходзіцца возера Асмол.

Спасылкі правіць