Шэпельна

(Пасля перасылкі з Возера Шэпельна)

Шэ́пельна, Крашуты — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрыса, каля вёскі Крашуты, за 32 кіламетры на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Шэпельна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,55 км
Басейн
Плошча вадазбору 1,75 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Шэпельна (Беларусь)
Шэпельна
Шэпельна
Шэпельна (Віцебская вобласць)
Шэпельна
Шэпельна
Map

Плошча паверхні возера 0,2 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 250 метраў, даўжыня берагавой лініі 2,55 км. Плошча вадазбору 1,75 км². Катлавіна значна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—8 метраў. Выцякае ручай у раку Дрыса.

Літаратура правіць