Якаўскае

(Пасля перасылкі з Возера Якаўскае)

Я́каўскае, Янаўскае — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 26 км на поўнач ад Полацка ля мяжы з Расонскім раёнам.

Якаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 125 м[1]
Даўжыня 4,34 км
Шырыня 0,82 км
Плошча 1,68 км²
Аб’ём 0,00659 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,03 км
Найбольшая глыбіня 8,8 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,09 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 44,5 км²
Упадаюць рака Звёрынка, ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Якаўскае (Беларусь)
Якаўскае
Якаўскае
Якаўскае (Віцебская вобласць)
Якаўскае
Якаўскае
Map

Плошча паверхні возера 1,68 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 12,04 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,8 м, сярэдняя каля 3,9 м. Плошча вадазбору 44,5 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы катлавіны ў паўночнай частцы возера вышынёй 3—5 метраў, на поўначы і захадзе 10—12 метраў. Берагавая лінія моцна звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў і мысоў. Берагі нізкія, пясчаныя. На захадзе і ўсходзе месцамі забалочаная пойма шырынёй да 60 м. Падводная частка катлавіны складанай будовы. Глыбіні паблізу берага адразу павялічваюцца да 4 м. У паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,01 км². Дно каля берагоў да глыбіні 3—4 м пясчанае і пясчана-ілістае. У сярэдняй частцы дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і рака Звёрынка, у паўночна-заходняй частцы выцякае ручай у возера Мяшчэцкае. Да глыбіні 1,3 м возера зарастае хвашчом, гарлачыкамі, рдзестамі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 5—30 метраў ад берага.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь, гусцяра і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Рудня, Якаўцы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.