Ясна

возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці
(Пасля перасылкі з Возера Ясна)

Я́сна, Язна — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 6 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Пад’язна і Самоўка.

Ясна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,5[1] м
Даўжыня 2,5 км
Шырыня 0,53 км
Плошча 0,73 км²
Аб’ём 0,00319 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,8 км
Найбольшая глыбіня 9,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,4 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,270 ‰
Празрыстасць 3,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 35,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ясна (Беларусь)
Ясна
Ясна
Ясна (Віцебская вобласць)
Ясна
Ясна
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Плошча паверхні возера складае 0,73 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,7 м. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб’ём вады 3,19 млн м³. Плошча вадазбору 35,3 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, месцамі разараныя. На схілах абразійны ўступ. Берагавая лінія звілістая і ўтварае плёсы. Берагі вышынёй 0,3—0,6 м пясчаныя, параслі хмызняком. На паўднёвым захадзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная і глеістая, глыбакаводная сапрапелістая, мае некалькі ўпадзін. Найбольшыя глыбіні ў паўночна-ўсходнім плёсе. У паўднёва-заходнім плёсе востраў плошчай 1 га.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае пратока з возера Белае і 4 ручаі, выцякае ручай у возера Малая Бароніца.
Возера Ясна зарастае слаба. Шырыня палосы зарастання да 60 м. Расліннасць распаўсюджана да глыбіні 3,7 м.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, сом, язь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць