Войны-Ясянецкія
вялікалітоўскі шляхецкі род
Войны-Ясянецкія — шляхецкі род герба «Гакі». Яго паходжанне звязана з віцебскімі баярамі Рамейкавічамі. Сын аднаго з іх, Война Богушавіч Рамейка, у сярэдзіне XVI стагоддзя служыў княгіні Астрожскай і яе другому мужу Альбрэхту Ласкаму, валодаў невялікім маёнткам Ясенец на р. Сэрвач у Новагародскім павеце. У 1567 годзе ён выстаўляў у войска 1 вершніка. Яго нашчадкі — павятовая шляхта ў Віцебскім, Новагародскім і Мазырскім паветах — ужывалі прозвішча Войны-Ясянецкія (зрэдку з дадаткам старога прозвішча Рамейка) і карысталіся ўласным гербам, які адрозніваўся ад герба астатніх Рамейкавічаў дадаткам паўмесяца з зоркай уверсе гербавай выявы.

Вядомыя прадстаўнікі правіць
- Іван (Ян) — намеснік віцебскі ў 1590-х гадах.
- Фёдар Мацвеевіч — у 1634 годзе валодаў маёнткам Ласосіна.
- Канстанцін — пісар земскі віцебскі (1633—1636).
- Рыгор — мечнік мазырскі, у 1636 годзе заснаваў царкву ў Ясенцы.
- Аляксандр (?—1698) — войскі віцебскі, кашталян новагародскі (1684—1698).
Літаратура правіць
- Насевіч В. Войны-Ясянецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 461. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.