Войскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Во́йскі сельсавет (руск.: Войский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Войская.

Войскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Войская
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
14 красавіка 1964
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 527
Войскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Агародніцкага сельсавета[1].

14 красавіка 1964 года ўтвораны зноў з часткі скасаванага Агародніцкага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (Войская, Гершоны, Задвараны, Кашчэнікі, Лісоўчыцы, Лускалы, Перкавічы, Русілы і Селяховічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Гершоны і Русілы (зліліся з вёскай Лісоўчыцы)[4]. 19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Камянецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)[5]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[6]. 16 верасня 2008 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны, Кашчэнікі і Шастакова[7].

Населеныя пункты

правіць

Населеныя пункты ў межах сельсавета:

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекі[8], з іх 81,1 % — беларусы, 10,5 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,5 % — немцы, 0,5 % — армяне[9]; паводле перапісу 2019 года — 1527 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 16 сентября 2008 г. № 149 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 12 верасня 2018.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.