Войстам (аграгарадок)

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Во́йстам[1] (трансліт.: Vojstam, руск.: Войстом) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе ракі Нарачанка. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.

Аграгарадок
Войстам
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 225 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
211807
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256808029
Войстам на карце Беларусі ±
Войстам (аграгарадок) (Беларусь)
Войстам (аграгарадок)
Войстам (аграгарадок) (Гродзенская вобласць)
Войстам (аграгарадок)

Да 2016 года Войстам быў цэнтрам Войстамскага сельсавета[2]. Насельніцтва 238 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Смаргоні.

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Войстам (пад назвай Ушакова) датуецца 1460, калі Вайдыла і Ядалговічы заснавалі тут касцёл. Пачынаючы з XVI ст. паселішча згадваецца пад сучаснай назвай. У розныя часы Войстам знаходзіўся ў валоданні Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Талвошавічаў, Буцвіловічаў, Рачыевічаў, Яновічаў, Зяновічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

на карце Тамаша Макоўскага (1613) Войстам значыцца як мястэчка. Паводле прывілея караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага ад 1672 тут пачалі праводзіцца кірмашы. У XVIII ст. мясцовасць знаходзілася ў валоданні Храпавіцкіх, Бужынскіх.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Войстам апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ашмянскага, з 1842 Свянцянскага павета Віленскай губерні. У пач. XIX ст. мястэчка перайшло да Пшаздзецкіх. У 1860 тут адкрылася земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 — 17 двароў, касцёл, царква, валасная ўправа, пошта, вінная крама, праводзілася два рэгулярныя кірмашы. Да мястэчка належала каля 360 дзесяцінаў зямлі, побач існавалі аднайменныя фальварак, які належаў каталіцкай царкве, і ферма, уласнасць Шжамчужынга. На 1906 у земскай народнай вучылішча налічвалася 117 вучняў (з іх 18 дзяўчынак)[3].

 
Капліца прыдарожная

У 1920 Войстам апынуўся ў Сярэдняй Літве, з 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Свянцянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Войстам увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 112 двароў, на 1992 — 118 двароў, на 1 студзеня 2004 — 106 двароў.

 
Помнік ахвярам Другой сусветнай вайны

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, бальніца сястрынскага дагляду, медыцынская амбулаторыя, бібліятэка, сельскі дом культуры, пошта.

Эканоміка правіць

Сялянска-фермерская гаспадарка «Войстам». Працуюць 2 крамы, аддзяленне АСБ «Беларусбанк»[3].

Транспарт правіць

Мае рэгулярнае аўтобуснае злучэнне са Смаргонню. За некалькі кіламетраў ад Войстама праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Р63.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Войстамскае гарадзішча
 
Войстамскі валун

Дзейнічае краязнаўчы музей Войстамскай сярэдняй школы — экспазіцыі прысвячаюцца гісторыі вёскі, перыяду Другой сусветнай вайны.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць