Войцех Герсан (польск.: Wojciech Gerson; 1 ліпеня 1831, Варшава — 25 лютага 1901, Варшава) — польскі мастак-рэаліст, пісьменнік, педагог, акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Войцех Герсан
польск.: Wojciech Gerson
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 ліпеня 1831(1831-07-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1901(1901-02-25)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Wojciech Gerson[d]
Дзеці Марыя Герсан-Дамброўская
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец, ілюстратар, літограф, педагог
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм
Уплыў на Adrianna Stromfeld-Mikulska[d] і Марыя Гажыч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся падчас паўстання 1830—1831 гадоў. У 1844 годзе паступіў у Варшаўскую школу прыгожых мастацтваў, скончыў яе з адзнакай ў 1850 годзе. У 1853 годзе атрымаў стыпендыю Царства Польскага і два гады вывучаў гістарычны жывапіс у Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Аляксея Маркава. Скончыў Акадэмію з сярэбраным медалём і вярнуўся ў Варшаву ў 1855 годзе. У 1856 годзе паехаў у Парыж і вучыўся ў Леона Канье. У 1858 годзе вярнуўся ў Варшаву і ў 1872—1896 гадах займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.

Атрымаў званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1873) за карціны «Кейстут і Вітальд палонныя Ягелы» і інш. Званне прафесара Акадэміі мастацтваў (1878) за карціну «Капернік выкладае сваю сістэму астраноміі».[4]

У 1898—1901 гадах прэзідэнт Калегіі касцёлаў.

Пахаваны на лютэранскіх могілках Варшавы.

Творчасць

правіць

Асноўнай тэмай яго твораў былі горныя пейзажы, гарадскія замалёўкі, гістарычны жывапіс. Найбольшы ўклад Герсана ў польскае мастацтва — графіка і гістарычныя палотны.

Стварыў літаграфіі відаў Варшавы і польскіх народных строяў, ілюстрацыі да выдання «Польскія гетманы». Сярод карцін на гістарычную тэму адзначаюць «Хрышчэнне праз слёзы», «Казімір Аднаўляльнік», «Капернік ў Рыме», «Маркграф Гера і славяне», «Развітанне Яна Сабескага з сям’ёй» і інш.

Аўтар біяграфіі мастака Ёзэфа Зімлера і падручніка па анатоміі для мастакоў.

Пераклаў на польскую мову «Трактат пра жывапіс» Леанарда ды Вінчы.

Педагагічная дзейнасць

правіць

Выкладаў малюнак і жывапіс у варшаўскім класе малявання.

Сярод вучняў майстра Юзаф Хелмонскі, Людвіг Весялоўскі, Леан Вычулкоўскі, Багдан Клечынскі, Апалоній Кіндзерскі, Станіслаў Ленц, Уладзіслаў Падкавінскі, Юзаф Панкевіч, Людамір Бенедыктовіч, Вацлаў Хадкоўскі, Элігіюш Невядомскі, Альфрэд Кавальскі-Веруш, Леапольд Піліхоўскі, Станіслаў Памян Вольскі, Эдвард Окунь, Ян Станіслаўскі, Казімір Алхімовіч, Станіслаў Багенскі, Ганна Білінская, Мілаш Катарбінскі, Генрых Вейсенгоф, Вінцэнт Вадзіноўскі, Стэфан Папоўскі, Станіслаў Чайкоўскі, Ігнацы Урублеўскі, Караль Біске і многія іншыя.

Нашчадкі

правіць

Дачка Марыя Герсан-Дамброўская — польская пісьменніца і мастачка, жонка польскага раманіста Ігнацыя Дамброўскага.

Праўнук — Міхал Вітвіцкі, архітэктар, рэстаўратар гістарычных будынкаў.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.
  2. а б Wojciech Gerson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Catalog of the German National Library Праверана 11 красавіка 2024.
  4. ЮС ИАХ 1915, с. 47.

Літаратура

правіць
  • Кондаков С. Н. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764-1914. — Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2 (Часть биографическая). — С. 47. — 459 с.
  • Piotr Kopszak Wojciech Gerson (1831—1901). — Warszawa, 2007. — Serie: Ludzie, czasy, dzieła. -- Band 44. — ISBN 978-83-7477-223-5
  • Герсон, Войцех // Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. С. И. Вавилов. — 2-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1949—1958. — Т. 11. — С. 146.

Спасылкі

правіць