Войцех Кіляр
Войцех Кіляр (польск.: Wojciech Kilar; 17 ліпеня 1932, Львоў — 29 снежня 2013, Катавіцы) — польскі кампазітар, аўтар музыкі да мноства кінафільмаў.
Войцех Кіляр | |
---|---|
польск.: Wojciech Kilar | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 2013[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Маці | Neonilla Kilar-Krzywiecka[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Надзя Буланжэ[4], Artur Malawski[d], Władysława Markiewiczówna[d], Bolesław Woytowicz[d] і Antoni Chlondowski[d][5] |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, кінакампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка, contemporary classical music[d], літургічная музыка[d] і рэлігійная музыка[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
![]() | |
![]() |
Біяграфія правіць
Войцех Кіляр нарадзіўся 17 ліпеня 1932 года ў Львове, Польшча (цяпер Украіна).
Вучыўся музыцы ў Львове, Кракаве і Катавіцах; атрымаў дыплом у 1955 годзе. Пасля пераезду ў 1959 годзе ў Францыю вучыўся ў кансерваторыі пад кіраўніцтвам Надзі Буланжэ. Кіляр меў поспех як у якасці класічнага музыканта, так і ў якасці аўтара музыкі для кіно, на яго ліку музычнае аздабленне больш чым 130 кінафільмаў. Да яго паслуг як кінакампазітара звярталіся многія польскія класікі кіно — Занусі, Кеслёўскі, Вайда, Куц , Гофман і іншыя. Першым амерыканскім фільмам кампазітара стала праца Фрэнсіса Форда Копалы «Дракула », якая дэманструе сапраўдную кампазітарскую моц Кіляра з трагічнымі тэмамі, пададзенымі з мінімальнай разнастайнасцю акордаў. Нягледзячы на запатрабаванасць у польскім і амерыканскім кіно, Кіляр на працягу ўсяго жыцця працягваў пісаць класічную музыку.
Кампазітар памёр 29 снежня 2013 года ў Катавіцах (Польшча).
Зноскі правіць
- ↑ а б Wojciech Kilar // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Wojciech Kilar // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Wojciech_Kilar
- ↑ list of students of Frédéric Chopin
- ↑ http://docplayer.pl/34593173-Wojciech-kilar-17-lipca-1932-wojciech-kilar-jan-franciszek-kilar-neonilla-kilar-krzywiecka.html
Спасылкі правіць
- Войцех Кіляр на сайце «Internet Movie Database»