Войцех Манівід
Войцех (Альберт[1]) Манівід (узгадв. ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (1396—1413), затым ваявода віленскі (1413—1422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ляліва».
Войцех Манівід | |
![]() Герб «Ляліва» | |
Нараджэнне | 1370 |
---|---|
Смерць | 1423 |
Пахаванне | |
Дынастыя | род Манівідаў[d] |
Бацька | Кайлікін[d] |
Жонка | Юліянія[d] |
Дзеці | Івашка Манівідавіч |
Ваенная служба | |
Бітвы |
Выступаў у шэрагу асоб, якія ў 1387—1389 гадах паручыліся за Грыцку Канстанцінавіча[2].
Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Юрыя Гедыгольда. Быў двойчы жанаты: з Юліяніяй, дачкой Святаслава Іванавіча кн. Смаленскага, і з Ядвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).
Валодаў шматлікімі вёскамі, у т.л. Жупранамі.
Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам SIGILL ALBRECI MONEWID і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва». Цікава, што да Гарадзельскай уніі Манівід, у адрозненне ад многіх сучаснікаў, ужываў на пячатцы не просты ўласны знак, а цалкам аформлены герб у полі шчыта, падобны да крыжацкіх.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6, 1913 nr 11-12 (Ród Moniwida).
Папярэднік: — |
Ваявода віленскі 1413—1422 |
Пераемнік: Юрый Гедыгольд |