Войцех Нарбут
Войцех Нарбут (польск.: Wojciech Narbutt; 1762—1837) — пісьменнік, каралеўскі шамбялян, пасол Чатырохгадовага Сойма.
Войцех Нарбут | |
---|---|
Нараджэнне |
1762[1][2][…] |
Смерць |
26 лютага 1837[2] |
Род | Нарбуты |
Бацька | Тадэвуш Нарбут |
Член у | |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў радавым маёнтку Сукурча ў Лідскім павеце. Бацькі — Тадэвуш Нарбут, лідскі падкаморы, і Кацярына з Вяжэвічаў.
Вучыўся ў калегіуме піяраў у Вільні, пасля, з 1774 да 1776 г. — у Collegium Nobilium у Варшаве.
1775 г. — заўважаны Адамам Чартарыйскім становіцца пісарам, а пасля шамбялянам караля.
1788—1792 — быў паслом Чатырохгадовага Сойма ад Лідскага павета. Уваходзіў у склад дэпутацыяў па праверцы Вайсковага Дэпартамента Пастаяннай Рады. Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання сяброў урадавай канстытуцыі.
1794 г. — прыняў удзел у паўстанні. Атрымаў патэнт паручніка войскаў Рэчы Паспалітай.
З 1801 г. стаў настаўнікам Дамініка Радзівіла.
Далейшы лёс малавядомы. Займаўся гаспадаркай у радавым маёнтку. У 1809—1812 гг. быў маршалкам Лідскага павета.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Ганнай з Эйсмантаў. Меў 2 дачок.
Зноскі
- ↑ Wojciech Narbutt
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/wojciech-narbutt-h-traby