Войцех Табар
Войцех Табар (Табаровіч), таксама Альберт Табар (каля 1453, Табарышкі — 27 сакавіка 1507, Кракаў) — біскуп віленскі.
Войцех Табар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Андрэй Гасковіч | ||||||
Пераемнік | Войцех Радзівіл | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1453 |
||||||
Смерць |
27 сакавіка 1507 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Табары гербу Паўказа[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шляхціч гербу Венява змененая, брат маршалка Бартоша Табаровіча. Вучыўся ў Кракаве ў 1469—1474, атрымаў ступень магістра. У 1476 згадваецца як пробашч троцкі, а пачынаючы ад 1484 — як пробашч ашмянскі. У гістарычнай літаратуры (напр., у Пшыялгоўскага) згадваецца часам, што Табар быў пасля канонікам віленскім; Е. Ахманьскі лічыць гэтае меркаванне памылкаю, якая паходзіць ад змешвання Войцеха Табара з іншым тагачасным святаром, ягоным цёзкам.
У 1492 Войцех Табар абраны віленскім біскупам. Выступаў за персанальную вунію з Польшчай. Памёр падчас каранацыйных урачыстасцяў Жыгімонта Старога.
Зноскі
Літаратура
правіць- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1