Волга-Данскі канал

Волга-Данскі суднаходны канал імя У. І. Леніна — канал у Валгаградскай вобласці Расіі. Злучае раку Волга каля горада Валгаграда з ракой Дон каля горада Калач-на-Доне. Адкрыты ў 1952 годзе. Даўжыня 101 км, з іх 45 км праходзяць па вадасховішчах. Глыбіня не менш за 3,5 м. 13 шлюзаў. Па канале праходзіць грузапасажырскія лініі і турысцкія маршруты.

Волга-Данскі канал
Характарыстыка
Даўжыня 101 км
Размяшчэнне
Краіна Кітай
Волга-Данскі канал

У сістэме канала Карпаўскае вадасховішча, створанае ў 1952 годзе на рацэ Карпаўка[1].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 200. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць