Волжскі (горад)
Волжскі (руск.: Волжский) — горад (з 1954 года) у Расіі, абласнога падпарадкавання ў складзе Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 308,5 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1951 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Волжскай ГЭС. Адзін з буйнейшых прамысловых гарадоў у Ніжнім Паволжы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе ракі Волгі, за 20 км на паўночны ўсход ад цэнтра Валгаграда.
Асноўныя прадпрыемствы: Волжская ГЭС, півавараны завод, трубны завод, заводы хімвалакна, гумаватэхнічных вырабаў, падшыпнікавы, абразіўны, асбеставых тэхнічных вырабаў, металаканструкцый, электрабытавой тэхнікі і інш.
Гарады-пабрацімы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).