Волка (прыток Морачы)

рака ў Беларусі

Во́лкарака ў Слуцкім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Морач (басейн Дняпра).

Волка
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Плошча басейна 250 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 1,1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Славіна
 · Каардынаты 52°58′10,15″ пн. ш. 27°19′05,70″ у. д.HGЯO
Вусце рака Морач
 · Каардынаты 52°49′10,15″ пн. ш. 27°03′32,85″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Слуцкі раён, Капыльскі раён
Волка (прыток Морачы) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Пачынаецца каля вёскі Славіна ў Слуцкім раёне, далей цячэ ў Капыльскім раёне па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Морач за 7 км вышэй вёскі Вялікі Рожан. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шырынёй 2—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Ракіні (плошча 3 га) і Садавічы (плошча 10 га).

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 485.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27—28. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)