Волменскі сельсавет
Во́лменскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Волма.
Волменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзяржынскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Волма |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 659 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таўкачоўшчынскага сельсавета, у склад Падневіцкага сельсавета пералічана вёска Ратынцы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 красавіка 1962 года Івянецкі раён скасаваны, большая частка сельсавета з вёскай Волма перададзена ў склад Валожынскага раёна[2]. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Пральніцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Баброўнікі, Галабурды, Макасічы, Ойцінава, Суднікі, Шэлеўшчына[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна, з 12 жніўня 1970 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Путчынскага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 659 чалавек[5], з іх 67,1 % — беларусы, 28,4 % — палякі, 3,8 % — рускія[6].
Склад
правіць18 сакавіка 2011 года скасавана вёска Зуёўка[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў: аграгарадок Волма, вёскі Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Свідоўшчына, Сурціны, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 65 Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района Архівавана 13 красавіка 2019.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.