Волчас (рака)

рака ў Беларусі

Волчас (Воўчаса) — рака ў Мсціслаўскім, Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Волчас
Мост через р. Волчас - panoramio.jpg
Характарыстыка
Даўжыня
  • 80 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўночны ўсход ад вёскі Доўгавічы
 • Каардынаты 53°56′34″ пн. ш. 31°20′16″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 53°35′34″ пн. ш. 31°31′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Мсціслаўскі раён, Чэрыкаўскі раён, Крычаўскі раён
physical
Волчас (рака)
Волчас (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная даўжыня 80 км, у Крычаўскім раёне 47 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Пачынаецца з балота на паўночным усходзе ад вёскі Доўгавічы (Мсціслаўскі раён). Рэчышча ў межах Крычаўскага раёна прыроднае. Мае прытокі: ручай Глінец[1], рака Яленка (справа)[2], ручаі (вёска Вародзькаў 1), працягласць якога 6,0 км і Язвітка (злева).

НазваПравіць

Паходзіць ад балцкага vilkas «воўк», роднасна з назвай рэчкі Vilkesa ў Літве[3]. Належыць да шэрагу балцкіх «ваўчыных» назваў рэк на Верхнім Падняпроўі, разам з назвай ракі Аўчоса (прыток ракі Бася ў басейне Сажа), рэк Вовчасова і Вовчасок (прытокі ракі Верэсня, на правабярэжжы ракі Прыпяць у яе ніжнім цячэнні), возера Вовчас / Овчес (у басейне ракі Дзясна каля горада Ноўгарад-Северскі)[4].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 459. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 181.
  4. Гідронімія України в її міжмовних і міждіалектних зв’язках. — К., 1981. — С. 72—73.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

СпасылкіПравіць