Вольга Іванаўна Чупрыс

беларускі юрыст

Вольга Іванаўна Чупрыс (нар. 9 снежня 1969, Мінск) — беларускі юрыст, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былы прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар. Першая жанчына-прарэктар БДУ за 97 гадоў існавання самага буйнога ўніверсітэта Беларусі[2][3][4].

Вольга Іванаўна Чупрыс
Дата нараджэння 9 снежня 1969(1969-12-09) (54 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці юрыст
Навуковая сфера юрыспрудэнцыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сайт bsu.by/ru/main.aspx?guid…

Біяграфія правіць

У 1992 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З красавіка па лістапад 1992 года працавала дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы Маскоўскага раёна Мінска Упраўлення юстыцыі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

З 1992 па 1997 гады была аспіранткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1997 па 2019 гады працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1997 па 2000 гады працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2000 года працавала дацэнтам гэтай жа кафедры.

З 2004 па 2005 гады працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 2005 па 2010 гады працавала дацэнта кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 2005 па 2006 гады была намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта па выхаваўчай рабоце, а з 1 сакавіка 2010 года па 1 верасня 2016 года — намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце.

З верасня 2009 года па 2016 год узначальвала вучэбна-метадычную камісію юрыдычнага факультэта.

З 27 жніўня 2015 года па 9 студзеня 2018 года была загадчыкам кафедрай дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта.

З 10 студзеня 2018 года па 6 снежня 2019 года была прарэктарам па вучэбнай рабоце і навуковых інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

6 снежня 2019 года прызначана намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].

31 жніўня 2020 года Чупрыс уключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[6].

Навуковая дзейнасць правіць

У 1998 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канстытуцыйна-прававыя праблемы грамадзянства ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў: параўнальна-прававы аналіз».

З 2006 па 2008 год выконвала навукова-даследчую работу «Правесці комплексны аналіз сучаснага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, які рэгулюе прыярытэтныя і сацыяльна значныя галіны грамадскіх адносін; падрыхтаваць новы прававы класіфікатар, які забяспечвае аптымальную пабудову заканадаўства па галінах, цэласнасць і ўзгодненасць прававых норм, і стварыць на базе гэтага класіфікатара „пакетныя“ зборнікі прававых актаў у электронным выглядзе».

У 2010 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара юрыдычных навук на тэму: «Тэарэтычныя праблемы прававога рэгулявання дзяржаўнай службы Рэспублікі Беларусь» [7].

У складзе працоўнай групы ўдзельнічала ў распрацоўцы Канцэпцыі праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным кіраванні і мясцовым самакіраванні, удзельнічала ў распрацоўцы праектаў законаў аб унясенні змен і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях . Таксама была ўдзельніцай у распрацоўцы праекта Канцэпцыі Кодэкса аб адукацыі. З 2013 па 2014 гады В. І. Чупрыс удзельнічала ў праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне рэгіянальнаму развіццю ў рамках еўрарэгіёнаў» Архівавана 28 студзеня 2019.. У 2018 годзе ў складзе рабочай групы ўдзельнічала ў падрыхтоўцы заканадаўчага акта па пытаннях дзяржаўнай службы[8]. Вольга Іванаўна з’яўляецца кіраўніком падгрупы групы экспертаў у галіне права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[9], членам Навукова-кансультатыўных саветаў пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Вышэйшым Судзе Рэспублікі Беларусь[10] і членам савета па абароне дысертацый пры Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Была таксама членам Навукова-кансультатыўнага савета Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Рэспублікі Беларусь[11].

У 2011—2018 гады падрыхтавала 3 кандыдата юрыдычных навук, 6 магістраў юрыдычных навук, з’яўляецца кіраўніком тэм навукова-даследчых работ у Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь: «Праблемы судовага вырашэння адміністрацыйна-прававых спрэчак у сацыяльнай сферы» (2014—2015 г.г.), «Адміністрацыйна-прававы прымус у дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь» (2016—2017 г.г.), «Удасканаленне адміністрацыйна-дэліктнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь ва ўмовах лібералізацыі эканомікі» (2018—2019 г.г.), з’яўляецца кіраўніком тэмы навукова-даследчых работ у БДУ: «Удасканаленне нарматыўных прававых асноў і механізмаў дзяржаўнага кіравання ва ўмовах прававой інтэграцыі дзяржаў» (2016—2017 г.г.).

Аўтар больш за 150 навуковых публікацый. Спіс апублікаваных работ.

Манаграфіі

  • Чуприс, О. И. Теоретико-правовые проблемы государственной службы Республики Беларусь(недаступная спасылка) / О. И. Чуприс ; Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь. — Минск : Право и экономика, 2009. — 310 с.
  • Чуприс, О. И. Регистрация субъектов предпринимательской деятельности: Россия и СНГ: Отв. ред. Засл. юрист РФ, д.ю.н. Р. А. Адельханян. — М.: Статут ФБУ ГРП при Минюсте России, 2012. — Пар. 2 гл. 3 (Салей,Е. А., Чуприс, О. И. Особенности государственной регистрации субъектов хозяйствования в Республике Беларусь).
  • Чуприс, О. И., Гасан, Л. И. Теория меры административного взыскания и ее нормативно-правовая реализация. — Минск : БГУ, 2014 — 99 с.
  • Чуприс О. И. Административно-правовые споры в социальной сфере: теоретико-прикладные вопросы / О. И. Чуприс [и др. ]; под общ. ред. О. И. Чуприс. — Минск: БГУ, 2016. — 267 с. (в соавт.).
  • Административно-правовое принуждение в государственном управлении Республики Беларусь / О. И. Чуприс [и др.]. — Минск : Четыре четверти, 2018. — 384 с. (в соавт.).

Навучальныя, вучэбна-метадычныя выданні

  • Административное право. Часть 2 Административно-деликтное право. Особенная часть : учеб. пособие / А. Н. Крамник, Н. А. Крамник, Т. В. Телятицкая, К. В. Хомич, О. И. Чуприс; под ред. А. Н. Крамника. — Минск: Изд. Центр БГУ, 2010. — 394 с.
  • Юридический справочник для населения : С. М. Ананич, Е. И. Астапов, О. И. Чуприс [и др.]; Национ. центр законодательства и правовых исследований Респ. Беларусь. — Минск : ГИУСТ БГУ, 2011. — 759 с.
  • Чуприс, О. И. Административное право Республики Беларусь: конспект лекций: в 2-х ч. Ч.1 Управленческое право. — Минск: Изд. Центр БГУ, 2013.
  • Чуприс О. И. Административное право Республики Беларусь: конспект лекций: в 2-х ч. Ч.2 Административно-деликтное право. Процессуально-исполнительное право. -Минск: Изд. Центр БГУ, 2013.
  • А. Н. Крамник, О. И. Чуприс Административное право. В 2 ч. Ч. 1 Управленческое право : учебник. — Минск: Изд-во БГУ, 2013.- 567 с.
  • Административное право: учебник для студ. вузов по спец. «Правоведение» / Л. М. Рябцев [и др.]; под общ. ред. Л. М. Рябцева.- Минск : Амалфея, 2013. −416 с.
  • Административное право: Учебник для учреждений среднего спец. образования по специальности «Правоведение» / Л. М. Рябцев [и др.]; под общ ред. Л. М. Рябцева. — Минск: Адукацыя і выхаванне. 2014. — 320 с.
  • Чуприс, О. И., Червякова Т. А. Практикум по административному праву / О. И. Чуприс, Т. А. Червякова. — Минск: Изд. центр БГУ, 2016. — 150 с.
  • Административно-деликтное и процессуально-исполнительное право : учеб. пособие. В 2 ч. / Л. М. Рябцев [и др.]; под ред. Л. М. Рябцева, О. И. Чуприс. — Минск : Вышэйшая школа, 2017. Ч. 1 Административно-деликтное право / Л. М. Рябцев [и др.]. — 327 с.
  • Административно-деликтное и процессуально-исполнительное право : учеб. пособие. В 2 ч. / Л. М. Рябцев [и др.]; под ред. Л. М. Рябцева, О. И. Чуприс. — Минск : Вышэйшая школа, 2017. Ч. 2 Процессуально-исполнительное право / Л. М. Рябцев [и др.]. — 239 с.

Публікацыі ў замежных крыніцах

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. https://president.gov.by/be/president/administration/rukovodstvo
  2. Профиль О. И. Чуприс на сайте БГУ
  3. Профиль О. И. Чуприс на сайте Юридического факультета БГУ(недаступная спасылка)
  4. В БГУ утверждены новые кадровые назначения Архівавана 2 лютага 2019.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2019 г. № 447 «Об О. И. Чуприс» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (6 снежня 2019). Праверана 6 снежня 2019.(недаступная спасылка)
  6. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  7. База данных Ученые Беларуси
  8. Вольга Чупры с у Вольга Чупрыс на нарадзе пасля канцэптуальнага разгляду новага законапраекта «Аб дзяржаўна службе» Архівавана 25 сакавіка 2019./
  9. При Администрации Президента Республики Беларусь создана группа экспертов в области права Архівавана 31 студзеня 2019.
  10. Состав Научно-консультативного совета при Верховном Суде Республики Беларусь Архівавана 7 сакавіка 2019.
  11. Постановление Пленума Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь от 30.01.2009 № 4 «Об утверждении состава научно-консультативного совета при Высшем Хозяйственном Суде Республики Беларусь» Архівавана 28 сакавіка 2019.
  12. Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена дырэктару НЦЗПД Вадзіму Іпатаву і Намесніку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вользе Чупрыс
  13. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Спасылкі правіць