Вольга Аляксееўна Іванова

вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі сельскагаспадарчых жывёл

Вольга Аляксееўна Івано́ва[1] (руск.: Ольга Алексеевна Иванова; 10 кастрычніка 190131 сакавіка 1986) — вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі сельскагаспадарчых жывёл, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1939), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1971).

Вольга Аляксееўна Іванова
руск.: Ольга Алексеевна Иванова
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1901(1901-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1986(1986-03-31) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, селекцыянер
Навуковая сфера генетыка і селекцыя[d]
Месца працы Цэнтральная станцыя па генетыцы сельскагаспадарчых жывёл, Цэнтральная станцыя па каняводству, Маскоўскі інстытут свінагадоўлі, Арэнбургскі сельскагаспадарчы інстытут, Варонежскі заатэхнічна-ветэрынарны інстытут, Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут, Віцебскі ветэрынарны інстытут
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук (1939)
Навуковае званне
Альма-матар Маскоўскі зоатэхнічны інстытут
Навуковы кіраўнік А. С. Сераброўскі
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў горадзе Тула. У 1926 годзе скончыла Маскоўскі вышэйшы заатэхнічны інстытут з кваліфікацыяй «аграном-заатэхнік». У 1926–1928 гг. загадвала аддзелам генетыкі буйной рагатай жывёлы Цэнтральнай станцыі па генетыцы сельскагаспадарчых жывёл у Маскоўскай вобласці, дзе пачала навуковую дзейнасць пад кіраўніцтвам А. С. Сераброўскага[2]. У 1929–1930 гг. працавала асістэнтам на Цэнтральнай станцыі па каняводству ў Маскве, у 1930 годзе — на кафедры развядзення ў Маскоўскім інстытуце свінагадоўлі. У 1931–1935 гг. В. А. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення і генетыкі Арэнбургскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1935–1941 гг. працавала ў Варонежскім заатэхнічна-ветэрынарным інстытуце, у 1942–1948 гг. ва Ульянаўскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля звальнення з інстытута ў 1948 годзе В. А. Іванова пераехала ў Калінінград, да 1951 года працавала галоўным заатэхнікам Калінінградскага дзяржплемтрэста, потым (да 1953 года) у Калінінградскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркі і нарыхтовак[2]. З 1953 года В. А. Іванова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, да 1974 года на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення сельскагаспадарчых жывёл, у 1974—1981 гг. — прафесар кафедры.

Навуковая дзейнасць

правіць

В. А. Івановай належаць навуковыя працы па генетыцы буйной рагатай жывёлы, тэорыі развядзення сельскагаспадарчых жывёл па лініях, ролі спадчыннасці ў пашырэнні лейкозу буйной рагатай жывёлы, уплыву навакольнага асяроддзя на эфектыўнасць адбору і інш. На працягу шэрагу гадоў узначальвала Віцебскае аддзяленне Рэспубліканскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[2].

З’яўляецца аўтарам 110 навуковых і навукова-метадычных прац[2]. Сярод апублікаванага:

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць