Вольга Анатольеўна Уласава

галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце

Вольга Анатольеўна Уласава (нар. 12 лютага 1977, Гродна) — галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце, член прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Вольга Анатольеўна Уласава
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачкі на батуце
Нарадзілася 12 лютага 1977(1977-02-12) (47 гадоў)
Грамадзянства  СССР Беларусь
Гады кар’еры 2000 — цяперашні час
Трэнеры Ірына Робертаўна Бараноўская, Уладзімір Ільіч Швальбо

Біяграфія правіць

Пачала займацца спартыўнай гімнастыкай у трэнера Ірыны Бараноўскай, пазней разам з ёй перайшла ў скачкі на батуце. Лічылася перспектыўнай спартсменкай. У 1993 годзе па запрашэнні трэнера Уладзіміра Швальбо пераехала ў Віцебск.

З 2000 года працуе старэйшым трэнерам-выкладчыкам у дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установе «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1».

З’яўляецца суддзёй міжнароднай катэгорыі, мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю трэнера-выкладчыка па скачках на батуце. Займае пасаду намесніка старшыні Прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.

Вольга Уласава падрыхтавала 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 9 майстроў спорту, 24 кандыдаты ў майстры спорту. Яе вучні ўваходзяць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Сярод яе выхаванцаў — алімпійскія чэмпіёны Уладзіслаў Ганчароў (Рыа-дэ-Жанэйра, 2016) і Іван Літвіновіч (Токіа, 2020), пераможцы і прызёры першынстваў свету і Еўропы Арцём Смірноў, Антон Шайко, Арцём Жук, Мікіта Форменка, Мікіта Ільін, Себасцьян Станкевіч, Кацярына Яршова, Паліна Шадзько і іншыя.

Палітычныя погляды правіць

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1].

Узнагароды і званні правіць

Узнагароджана ордэнам Айчыны II (2022)[2] і III ступеняў (2016), медалём «За працоўныя заслугі» (2014). Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» (2019)[3], «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (2016) і ганаровым званнем Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны» (двойчы: 2014, 2016) — за вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2017) — за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы[4]. Мае нагрудны знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2014).

Прызнана найлепшым трэнерам Беларусі 2016 года — пераможцам адпаведнай катэгорыі конкурса «Трыумф. Героям спорта»[5].

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Біяграфія на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» (бел.)
  • Біяграфія на сайце «Человек года Витебщины» (руск.)
  • Біяграфія на сайце «Почётные граждане города Витебска» (руск.)