Вольга Уладзіміраўна Бабкова
Вольга Уладзіміраўна Бабкова (нар. 28 лютага 1961, Мінск) — беларуская гісторык-архівіст, пісьменніца.
Вольга Уладзіміраўна Бабкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1961 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменніца |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў сям’і інжынера Уладзіміра Сцяпанавіча Голубева (1933—2010, родам з украінскіх Шчорсаў) і філолага Ірыны Паўлаўны Леановіч (1931, родам з Ваўкавыска). Скончыла мінскую школу № 81, гістарычны факультэт БДУ (1984). Працавала ў Заслаўскім заказніку-музеі (1990—1992), затым архівістам у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, дзе пэўны час узначальвала аддзел старажытных актаў. У 2008—2010 гадах выкладала ў ЕГУ. З 2013 года сумяшчае працу ў НГАБ з загадваннем літаратурна-драматургічнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.
Аўтарка шэрагу навуковых артыкулаў, некалькіх эсэ і апавяданняў. Выйшла кніга эсэ з гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага «…І цуды, і страхі» (2010). Адна з укладальнікаў зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (2012).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010).
Літаратура правіць
- Шынкарэнка В. К. Гістарычнае эсэ як вопыт рэканструкцыі мінулага // Известия Гомельского государственного университета имени Ф.Скорины, № 1 (82), 2013. — С. 185—190.