Вольга Дзмітрыеўна Акімава
Вольга Дзмітрыеўна Акі́мава (11 ліпеня 1883, Полацкі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 4 ліпеня 1969) — беларусі вучоны-альголаг, адзін з першых даследчыкаў альгафлоры Беларусі.
Вольга Дзмітрыеўна Акімава | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1969 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг |
Навуковая сфера | альгалогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВ. Д. Акімава нарадзілася ў Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1906—1912 гг. скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу. У 1921—1924 гг. асістэнт у Віцебскім настаўніцкім інстытуце, у 1938—1941 гг. дацэнт Віцебскага педагагічнага інстытута.
У 1924—1938 і 1943—1956 гг. працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (дацэнт кафедры батанікі, у 1931—1932 і 1943—1948 гг. дэкан біялагічнага факультэта).
В. Д. Акімава займалася даследаваннем альгафлоры, яе відавога складу, біямасы фітапланктону вадаёмаў Беларусі, у тым ліку, праводзіла гідрабіялагічныя даследаванні Заходняй Дзвіны ў раёне Віцебска.
У гады пасля Вялікай Айчыннай вайны была арганізатарам аднаўлення біялагічнага факультэта БДУ. За гэту працу ў 1953 г. ўзнагароджана ордэнам Леніна.
Навуковыя публікацыі
правіць- Да флоры азёр Беларусі. // Вуч. зап. БДУ, 1936, № 28.
- К флоре водорослей реки Западной Двины: Гидробиологические исследования реки Западной Двины в районе Витебска. // Уч. зап. БГУ. Серия биологическая, 1948, вып. 7.
- Фитопланктон пойменных водоёмов и притоков Припяти. // Труды комплексной комиссии по изучению водоёмов Полесья, 1956.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Акимова Ольга Дмитриевна — первый декан биологического факультета БГУ Архівавана 4 снежня 2019. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ