Вольга Мікалаеўна Чамаданава

Вольга Мікалаеўна Чамаданава (народжаная Прыстром; нар. 13 кастрычніка 1977) — начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў, з 2019 па 2021 год прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, палкоўнік міліцыі, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі, унесеная ў санкцыйныя спісы краін Еўрапейскага Саюза.

Вольга Мікалаеўна Чамаданава
прэс-сакратар[d] (Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікi Беларусь)
29 снежня 2018 — 4 кастрычніка 2021
Нараджэнне 13 кастрычніка 1977(1977-10-13) (46 гадоў)
Імя пры нараджэнні Вольга Мікалаеўна Прыстром
Адукацыя
Дзейнасць прапагандыстка, палітык
Месца працы
Ваенная служба
Прыналежнасць Беларусь
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Палкоўнік міліцыі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінскім раёне[1]. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пачала працу ў сілавых структурах у 1999 годзе. Працавала ўчастковым iнспектарам, iнспектарам па справах непаўналетнiх, была кiраўнiком розных аддзяленняў мiлiцыi[2]. 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама[1].

З 2019 па 2021 год займала пасаду прэс-сакратара МУС. На гэтай пасадзе каментавала дзеянні сілавых структур падчас масавых пратэстаў, якія адбываліся напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў[3][4][5][6][7]. Актыўна публікавала навіны аб затрыманні актывістаў і відэа іх прызнанняў на камеру ў тэлеграм-канале МУС[8].

У студзені 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага на 2 гады абмежавання свабоды і выплату 5000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за абразу Чамаданавай у тэлеграм-чаце[9]. Рэпліка Ушацкага была выкліканая каментаром Чамаданавай аб нібыта правамернасці затрымання блогера і лідара пратэстаў Сяргея Ціханоўскага.

З 4 кастрычніка 2021 года ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама[10][11].

Сям’я правіць

Муж Дзяніс Чамаданаў, начальнік 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК, сілавой службы рэжыму Лукашэнкі, па шматлікіх сведчаннях адказнай за палітычныя рэпрэсіі і гвалт супраць праціўнікаў рэжыму. Дзяніс таксама уключаны ў санкцыйны спіс балтыйскіх краін[12][13], а 2 снежня 2021 года і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ды санкцыйны спіс Канады[14][15][16].

Мае двух дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік звання «Чалавек года Міншчыны»[17].

Міжнародныя санкцыі правіць

25 сакавіка 2021 года Вольга Чамаданава і яе муж Дзяніс Чамаданаў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс уладамі Латвіі[12], Літвы і Эстоніі як службовыя асобы, датычныя да жорсткага здушэння мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[13].

21 чэрвеня 2021 года Чамаданава была ўнесеная Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння ЕС, Чамаданава як памагатая рэжыму Лукашэнкі, «будучы галоўнай медыйнай асобай Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, адыгрывае ключавую ролю ў скажэнні і адмаўленні фактаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюджванні ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт супраць іх»[18]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[19], 7 ліпеня — Швейцарыя[20][21][22].

Зноскі

  1. а б Прызначана новая прэс-сакратарка МУС — Наша Ніва, 29.12.2018
  2. Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава: Я павiнна быць прыкладам для сваiх дзяцей — Звязда, 14.10.2020
  3. У МУС пракаментавалі напад дзясяткаў сілавікоў з дубінкамі на адну машыну — Белсат, 24.09.2020
  4. МУС: Пераследавалі пратэстоўцаў і разбілі дзверы ў кавярні — Белсат, 06.09.2020
  5. МУС пацвердзіў ужыванне спецсродкаў у дачыненні да пратэстоўцаў — Белсат, 22.11.2020
  6. МУС патлумачыла прычыны масавага затрымання на канцэрце пад Смалявічамі — Радыё Свабода, 14.02.2021
  7. У Менску ГУБАЗіК затрымаў адміністратара телеграм-чатаў — Радыё Свабода, 30.01.2021
  8. https://svaboda.azureedge.net/a/31320464.html?nocache=1 Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  9. За абразу прэс-сакратаркі МУС Чамаданавай менчука асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» і 5000 рублёў кампэнсацыі — Радыё Свабода, 26.01.2021
  10. Чамаданава ўзначаліць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама. Наша Ніва (4 кастрычніка 2021). Праверана 16 снежня 2021.
  11. minsknews.by Архівавана 4 кастрычніка 2021.
  12. а б Foreign Minister Edgars Rinkēvičs places 118 public officials of the Republic of Belarus on persona non grata list Міністр замежных спраў дадаў 118 афіцыйных асоб Рэспублікі Беларусь да спісу персон нон-грата Архівавана 27 сакавіка 2021. — Міністэрства замежных спраў Латвіі, афіцыйны сайт
  13. а б Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна Касьянчык — Радыё Свабода, 25.03.2021
  14. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  15. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.). Праверана 2 студзеня 2022.
  16. Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс Архівавана 15 снежня 2021.
  17. zviazda.by
  18. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  19. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  20. Searching for subjects of sanctions
  21. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  22. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.

Спасылкі правіць

  • "Вольга Чамаданава". Газета «Звязда». 4 чэрвеня 2021. Праверана 23 чэрвеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)